На бардаў Бартосіка і Сімбірова напалі невядомыя

Барды Зьміцер Бартосік і Ігар Сімбіроў ішлі 8 траўня каля 13 гадзін у студыю гуказапісу. На праспэкце Незалежнасьці, непадалёк ад офіса МТС на іх напалі невядомыя. Бартосіка даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, Сімбірова — у суд Менскага раёну.

Ігар Сімбіроў, Зьміцер Бартосік

6 траўня бардаў ужо затрымлівалі на адпачынку на прыродзе непадалёк ад Ждановічаў. 7 траўня ў Менскім раённым судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста кампаніі «Гавары праўду», барда Ігара Сімбірова. З-за недахопу сьведак-міліцыянтаў працэс адклалі на 18 траўня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)