На аўкцыёне eBay прадаецца пакунак віцебскай махоркі

На самым папулярным электронным аўкцыёне eBay прадаецца 50-грамовы пакунак махоркі, выраблены на махорачнай фабрыцы ў Віцебску.

У апісанні лот рэкламуецца як “легендарная руская махорка 1940-х”, аднак, мяркуючы па таму, што на пакунку пазначаны ГОСТ-375-54, гэтая махорка вырабленая ўжо пасля вайны. На пакунку ёсць і дата вырабу, яна праглядаецца не ясна, але хутчэй за ўсё гэта 2 або 11 месяц 1969 года. Лот прадаецца па фіксаваным кошце ў 28 долараў, знаходзіцца ён у Таліне (Эстонія).

Махорачная фабрыка ў Віцебску з’явілася ў канцы XIX стагоддзя на вуліцы Пакроўскай. Пад час Другой сусветнай вайны была разбураная, пасля адноўленая і існавала да 1974 года, калі на яе базе быў створаны картанажна-паліграфічны камбінат.

Нагдаем, што ў чэрвені на іншым аўкцыёне за 2000 расійскіх рублёў прадавалася каробка ад пары абутку вырабленага на віцебскай фабрыцы “Чырвоны кастрычнік” у 1952 годзе. Згодна звестак аўкцыёна ставак ніхто не рабіў і лот не прадаўся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)