Общество

На аўкцыён выставілі БЧБ-сцяг, які ўзнялі ў Рызе падчас хакейнага чэмпіянату

Сродкі пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

На дабрачынны аўкцыён выстаўлены БЧБ-сцяг, які мэр Рыгі Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс узнялі падчас ЧС па хакеі, паведамляе Еўрарадыё.

Сродкі пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам. На момант публікацыі лот каштуе 3550 даляраў.

У траўні 2021 года Марціньш Стакіс і Эдгарс Рынкевічс замянілі ў цэнтры Рыгі чырвона-зялёны беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы з «Пагоняй».

Стакіс патлумачыў свой учынак тым, што «сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі».

Падзея адбылася адразу пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску. У дачыненні да Стакіса і Рынкевічса ў Беларусі завялі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)