Общество

На АНТ запусцілі праграму «Дзве з палаца» пра Лукашэнку

У суботнім выпуску навінаў тэлеканала АНТ з'явілася рубрыка «Дзве з палаца» працягласцю больш за 10 хвілін, піша Наша Ніва.

У ёй дзве журналісткі — Ганна Пыж і Наталля Стэльмах — захоплена расказваюць пра тое, як прайшоў тыдзень Аляксандра Лукашэнкі. Што ён рабіў, з кім сустракаўся, што кажуць яго госці.

Прычым гэта не «афіцыёзныя» здымкі, а нефармальныя. Камера не стаіць на штатыве, аператар і журналіст ходзяць услед за героямі.

У 2018 годзе такая самая праграма з'явілася ў Расіі, яна называецца «Масква. Крэмль. Пуцін». Задача — паказаць Уладзіміра Пуціна з «чалавечым тварам». Падобная мэта стаіць і перад беларускім аналагам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.1(54)