На актывістку «Маладога фронту» Насту Палажанку заведзеная крымінальная справа

Наста паведаміла, што цяпер яна праходзіць па справе "Маладога Фронту" (Корбана і Хведарука) у якасьці падазраванай. Ёй таксама закідаюць арт. 193-1 (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

13 сакавіка ў Насты пройдзе першы допыт. Адбудзецца ён у Менскай гарадзкой пракуратуры а 11:30 у прысутнасьці бацькі дзяўчыны і сацыяльнага пэдагогу гімназіі, дзе Наста навучаецца. Палажанка зьвязвае перакваліфікацыю яе са сьведкі ў падазраванаую з агульным ціскам на моладзь перад 25 сакавіка. Дзяўчына адмовілася ад паслугаў прызначанага ёй адваката і самастойна адшукала абаронцу.

За свае палітычныя погляды і актыўнае іх адстойваньне, Наста Палажанка апынулася пад пагрозай выключэньня са школы. Нагадаем, што Наста разам зь іншымі актывістамі «МФ» была затрыманая 4 лютага.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)