Скандалы
Іван Юрашчык, Еўрарадыё

На афіцыйных мерапрыемствах у Ганцавічах страчваюць прытомнасць школьнікі

Трывожная тэндэнцыя зафіксаваная ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. На працягу некалькіх год запар падчас афіцыйных урачыстасцяў, якія ладзяць мясцовыя ўлады, страчваюць прытомнасць маладыя людзі.

Вось і сёлета ў дзень дзяржаўнага сцяга і гімна каля помніка загінулым воінам стала дрэнна дваім вучням старэйшых класаў - яны атрымалі цеплавыя ўдары. Школьнікам у гэты дзень уручалі пашпарты. Надвор'е было сонечным і, пастаяўшы нейкі час на пляцы, хлопцы ўпрост пападалі. Давялося выклікаць хуткую дапамогу, якую, праўда, неўзабаве адмянілі - хлопцам стала лепш.

Летась у дзень незалежнасці падчас мітынга ў Ганцавічах стала дрэнна адной са школьніц. Давялося звяртацца па дапамогу да медыкаў. А некалькі год таму ў ганаровым каравуле ў сонечны дзень стала кепска хлопчыку і ён упаў, тварам на бетон. Яму давялося накладваць швы.

Бацькі ганцавіцкіх школьнікаў дамагаюцца, каб афіцыйныя ўрачыстасці не зацягваліся і не ставілі пад пагрозу здароўе іх дзяцей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)