На адзначэнне #БНР101 сабралі больш за шэсць тысяч даляраў

Арганізатары просяць фінансавай і інфармацыйнай падтрымкі.

Сёлета ў Беларусі будзе дзве вялікія святочныя пляцоўкі: у Гродне ў Каложскім парку і ў Мінску ў Кіеўскім скверы. У абодвух выпадках заплананваныя канцэрты і мітынгі. Акцыі дазволеныя ўладамі.

На сёння на арганізацыю святочных мерапрыемстваў да Дня Волі-2019 у сабрана больш за $ 6300.

У Гродне сцэна будзе тая самая, што каля Оперы ў Мінску летась

У Каложскім парку Гродна сцэна будзе тая самая, што каля Оперы ў Мінску летась. Заспяваюць на ёй найлепшыя гурты Беларусі. Просьбу арганізатараў да ўсіх неабыякавых публікуе «Наша Ніва»:

— Інфармацыя! Максімальны перапост і публікацыя абвестак, артыкулаў, паведамленняў у сацсетках, групах, блогах.

— Валанцёрская дапамога: арганізатарам патрэбны галовы і рукі для распаўсюду флаераў-запрашэнняў, арганізацыі пляцоўкі, дружыны на само мерапрыемства.

Фінансава падтрымаць Гарадзенскі Дзень Волі можна:

— пералічыўшы любую суму на картку: 5351 0410 1711 9981, дзейсная да 01\21, уладальнік VADZIM SARANCHUKOU

— звязаўшыся па электроннай пошце saranchukou@gmail.com

— праз збор сродкаў на сайце bnr.by (унізе старонкі ёсць адпаведныя кнопкі);

— пакінуўшы ахвяраванне ў Гродне ў крамах «Адметнасць» ці «Цудоўня» Кірава,3;

— звязаўшыся з любым з арганізатараў па тэлефонах ці ў месенджэрах:

Вадзім +375 29 654 05 34

Зміцер +375 29 585 25 85

Андрэй +375 33 623 26 16

Сяржук +375 29 508 20 82

Дзе і як яшчэ адсвяткуюць Дзень Волі

Вiцебск

Мінск

Адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР»

Вільня

Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага, 22-23 сакавіка

Акустычны вечар #bnr101, 25 сакавіка

Ашдод

Дзень Волi Каля Мора — Ашдод, Ізраіль, 25 сакавіка

Нью-Ёрк

Дзень Волі ў Нью Ёрку, 24 сакавіка

Як будзе надвор’е ў Гродне і Мінску

Ілюстрацыя Радыё Свабода

5 спосабаў адсвяткаваць Дзень Волі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(14)