Общество

МЗС Беларусі расказаў замежным амбасадарам пра сытуацыю вакол Курапатаў

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка запрасіў да сябе кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў краін Эўразьвязу, акрэдытываных у Менску, паведамляе Радыё Свабода.

Падчас сустрэчы ён расказаў дыпляматам пра сытуацыю ў Курапатах.

Адзін з удзельнікаў размовы сказаў Свабодзе:

— Калі казаць пра сутнасьць выступу намесьніка міністра, то ён быў у тым жа рэчышчы, якое акрэсьліў спадар Варанецкі.

Валер Варанецкі, старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў, а раней намесьнік міністра замежных спраў, напісаў у Фэйсбуку пра падзеі ў Курапатах, што ягонай першай рэакцыяй на знос крыжоў было «зьбянтэжанасьць, боль і трывога».

— Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, рабіць па-людзку? Па-хрысьціянску? Не абражаючы пачуцьцяў і годнасьці адзін аднаго? Чаму за ўсе гэтыя гады мы не знайшлі час для шырокага грамадзкага абмеркаваньня таго, якім бы мы хацелі бачыць гэтае сакральнае для нас, хто жыве, месца агульнай памяці, болю і пакаяньня? А цяпер сьпяшаемся... Навошта? І што ў выніку атрымаем?

«Акт государственного вандализма в Куропатах». Дашкевич обратился в Генпрокуратуру

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(28)