Мёртваму Віталю Тарасу «адкаталі пальчыкі»

Уначы 18 студзеня ня стала журналіста Віталя Тараса. Пасьля цяжкай анкалягічнай хваробы ён пайшоў з жыцьця дома ў прысутнасьці родных. Як звычайна ў такіх выпадках, факт сьмерці павінны засьведчыць ня толькі мэдыкі, але і міліцыянты.

Але апошнія, склаўшы адпаведную паперу пра негвалтоўны сыход чалавека ў іншасьвет, правялі яшчэ адну працэдуру. Распавядае жонка Віталя Тараса Алена:

"Малодшы лейтэнант, які прыйшоў напісаць акт, што тут няма крыміналу, потым стаў выразаць нейкія паперкі, і ў яго нейкая плястыковачка была кругленькая. Мы з сынам Антонам глядзелі і не разумелі, што ён такое робіць. А потым, калі ён стаў катаць па руках пудру ці мазюку нейкую, то мы зразумелі, што ён робіць, і пачалі выказваць пратэст. На што міліцыянт сказаў, што не хацеў, маўляў, Віталь па-добраму, то цяпер выйшаў закон, і мы абавязкова гэта робім. Улетку Віталь сапраўды адмовіўся зрабіць адбіткі пальцаў, і міліцыянт пра гэта ведаў і сказаў, што ён мог адмаўляцца, а вы — не. На нашае пярэчаньне, што мёртвы ж ён ужо нічога ня зробіць, ён адказаў пытаньнем: а раптам недзе ёсьць нераскрытае забойства?"

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)