Коктейль

Мядляк у дзіцячым лагеры (фота)

Сябры-журналісты Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын у межах культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» выступілі ў трох летніках Старадарожскага раёна.

Праводзілі літаратурна-музычныя імпрэзы, піша ў сваім блогу Лабадзенка. І адзначае: «У адным з летнікаў дзеткі пад жывую музыку Валошына паўставалі і рушылі танчыць мядляк».

А вось і некалькі атмасферных фотачак:)