Скандалы
Віталь Сямашка, «Новы час»

«Мы ж усе ўзляцім у паветра і падохнем не сваёй смерцю»

Днямі на рахунак кампаніі «ДВЧ-менеджмент» пералічаны 1,5 мільёна долараў — першы транш на будаўніцтва, як пазначана ў паперах, «прамысловага аб’екта перапрацоўкі адпрацаваных нафтапрадуктаў». Жыхары пасёлку Крупкі, што на Міншчыне, ужо ёміста ахрысцілі яго «заводам ядаў».

Сёння да станцыі Крупкі з Мінску можна дабрацца ўдвая хутчэй. Дзякуючы нядаўна адкрытаму маршруту да Оршы на швейцарскай электрычцы. Крупкі з савецкіх часоў застаюцца буйным перавалачным чыгуначным вузлом. Да станцыі прымыкае 2-тысячны пасёлак, які паціху памірае.

«Пазакрывалі ўсё — быў цагляны завод, пякарня свая. А да маскоўскай шашы 2 кіламетры, чыгунка вялікая — і нічога!» — распавядае брыгадзір чыгуначных рамонтнікаў Васіль.

 У 2011 годзе Міністэрствам абароны на аўкцыён была выстаўлена буйная нафтабаза, што з’яўлялася і асноўным працадаўцам для мясцовых. Яе выкупіла фірма «Каспійбуд». Яна і заахвоціла інвестараў з беларуска-расійска-нямецкай кампаніі «ДВЧ-менеджмент». На тэрыторыі базы дагэтуль знаходзяцца сотні 68-тонных цыстэрнаў, дзе можна захоўваць перапрацаваныя «яды». Пра гэта 3 месяцы таму паведаміў і вертыкальны «Крупскі веснік».

31-гадовы Марат Занямонец агучыў тыя чуткі, што ходзяць сярод мясцовых жыхароў:

«Будуць набіраць людзей туды да паўсотні — кажуць, з заробкам па 4 мільёны. У газеце было напісана, што можна ўжо здаваць адпрацаванае масла — за літар тысяча. Але за такі грошы лепш выліць!»

Той жа «Крупскі веснік» паведаміў, што везціся сыравіна для працы завода будзе аж з Кіпра, і захоўванне па прыродзе ядавітых адкідаў, аказваецца, мае яшчэ на мэце «паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў краіне» (!).

Працяг артыкулу чытайце тут. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)