«Мы ў гэтым сэнсе выглядаем трагладытамі»

Каран Муамара Кадафі, кніга пра тое, як гатаваць восліка з анчоусамі, думкі пра найлепшую кнігу пра Мінск і інш. – у нас адняло мову, калі мы зазірнулі на паліцы ў кабінеце спадара Харэўскага.

У дзяцінстве я чытаў па 5 гадзін на суткі, падчас вучобы ў Пецярбургу і Варшаве – па 8. Была завядзёнка пачытаць гадзінку ў ванне, пару гадзінак перад сном. Аб’ектыўная рэальнасць зараз гэтыя звычкі адмяняе. Сем пераездаў, жыццё ў розных краінах, радыкальныя змены ў прыватным жыцці, канешне, накладаюць адбітак на бібліятэку. Зборы твораў і мастацкія альбомы цяпер у бацькоў. Штосьці ў сястры: пляменніца архітэктар, а пляменнік заканчвае архітэктурны.

А тут у мяне кнігі, якія я раз на год дакладна гартаю. Можна па карэньчыках пабачыць, што бярэцца часцей, – вунь надарваная «Архітэктура Беларусі». Кніжкі павінны жыць, чытацца, мусоліцца, хадзіць з рук у рукі, быць у публічных бібліятэках. У нас наогул недаразвітая бібліятэчная справа – паглядзеў, як у той жа Іспаніі: пляжныя бібліятэкі! Мы ў гэтым сэнсе выглядаем трагладытамі.

Працяг фотарэпартажа глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)