«МЫ» — у гарадскім трамваі №1 (фота)
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр Сучасных Мастацтваў у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску запрашае наведаць выставу «МЫ» Сяргея і Дзмітрыя Брушко. Напрацягу тыдня выстава будзе праходзіць у гарадскім трамваі №1.
Дзмітрый Брушко
Фатаграфii выставы «МЫ» — гэта аповед двух фатографаў, бацькі і сына, пра сваю краіну. Фатаграфіі стужкавай эпохі 80-90-х гадоў Сяргея Брушко, размешчаныя разам з лічбавымі каляровымі фатаграфіямі Дзмітрыя Брушко, дэманструюць розніцу не толькі ў пакаленнях, але і ў тэхналогіях, і ў тэмпе жыцця.
Часта для таго, каб убачыць розніцу паміж мінулым і цяперашнім, неабходна візуальна супаставіць дзве карцінкі: тады і цяпер. Выстава ўяўляе сабой погляд двух пакаленняў на беларускую штодзённасць.
Прадстаўленыя на выставе ў трамваі фатаграфіі, часам наіўныя, часам не пазбаўленыя аўтарскага сарказму, у агульным і цэлым, уяўляюць сабой замалёўкі паўсядзённага жыцці горада, вёскі – пранiзаны любоўю і болем аўтараў за родныя мясціны.
Выстава імкнецца «выцягнуць» пасажыра з патоку яго ўласнай, магчыма нават неасэнсаванай, штодзённасці – і прапануе яму зазірнуць у «фатаграфічнае люстэрка», убачыць там сваіх суайчыннікаў, суседзяў, сяброў, а можа быць і самога сябе.
Гэтай выставай Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр сучасных мастацтваў імкнуцца адрадзіць традыцыю трамвайных выставаў, па некаторых дадзеных, шырока распаўсюджаную ў Мінску напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х гадоў.\
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное