«Мы сваю краіну ім, беларусам, не аддадзім»
Журналіст Віталь Цыганкоў – пра тое, як рэжым падзяляе беларускае грамадства.
– Рыхтаваўся да аднаго каментара ў тэлефэіры, думаў над абвешчанымі тэмамі размовы, і ў галаву прыйшла вядомая фраза «рэжым вядзе вайну з уласным народам», – піша Цыганкоў. – І адразу падумалася, наколькі яна не падыходзіць для нашай сітуацыі.
Бо тыя, з кім змагаецца, каго рэпрэсіруе сёньня Лукашэнка — гэта для яго не «уласны народ». Для яго «уласны народ» — гэта «русские со знаком качества», гэта тыя, для каго, як і для яго, Айчына ад Брэста да Ўладзівастока, у каго «Масква ў галаве».
А тыя, з кім ён змагаецца — беларускамоўныя ці расейскамоўныя, але арыентаваныя на Беларусь — для яго варожы народ, «нацмены», як ён часта выказваўся.
Заўважце, нават розныя калягубазікаўскія каналы аддзяляюць, калі пішуць па-расейску, «белорусов» ад «беларусов». Усе беларускае яны выкарыстоўваюць ў зьдзеклівай форме, — урэшце, Лукашэнка ўсё жыцьцё гэта рабіў, ужываючы словы «сьвядомыя».
І зараз яны, сапраўды, змагаюцца супраць любой праявы беларускасьці, раней дазволенай і часам нават афіцыйнай.
Памятаеце, як увесь 2020 год Лу гаварыў, што «мы сваю краіну ім не аддадзім».
На самой справе формула была такая — «мы сваю краіну ім, беларусам, не аддадзім».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное