Комментарии

Сяргей Салаўёў, Новы час

«Мы не думалі, што Беларусь – такая багатая краіна!»

Падаецца, мы толькі і робім, што святкуем і радуемся жыццю — сапраўды, як самая багатая краіна ў свеце.

«Мы не думалі, што Беларусь — такая багатая краіна!» — казалі некаторыя іншаземцы падчас наведвання Еўрапейскіх гульняў.  Асабліва тыя, хто здолеў злавіць таксоўку з лагатыпам гульняў і даведаўся, што для іншаземцаў яна – бясплатная. Але нашае багацце заўважнае і так.

Не паспелі скончыцца Еўрагульні — у нас свята 3 ліпеня з танкамі і парадам. Адгрымеў парад — у нас Купалле ў Александрыі. Скончылася Купалле — усе на «Славянскі базар» у Віцебск! Падаецца, мы толькі і робім, што святкуем і радуемся жыццю — сапраўды, як самая багатая краіна ў свеце. А скончыўся «Славянскі базар» — у нас чарговае свята, ужо прафесійнае, для вайскоўцаў.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(35)