Марат Гаравы, Новы час

Мы любім цябе, Кастусь!

Мы любім Кастуся за тое, што ён дбаў пра Беларусь і наш народ сумленнай душой, шчырым словам і годнымі справамі, аддаў жыццё за Волю і Незалежнасць Бацькаўшчыны, верыў у здольнасць беларусаў дамагчыся Свабоды і захаваць яе для нашчадкаў.

22 лістапада ў капліцы на віленскіх могілках Росы адбылося ўрачыстае перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў — паўстанцаў 1863-1864 гадоў.

На гэтую падзею ў Вільню сабраліся беларусы са ўсяго свету, каб пад бел-чырвона-белымі сцягамі разам з грамадзянамі краінаў-суседзяў правесці ў апошні шлях апостала Беларусі і ягоных сяброў.

Думкамі пра нацыянальнага героя, што выклікала гэтая вялікая гістарычная падзея, хачу падзяліцца з вамі, паважаныя чытачы «Новага Часу».

Нават цяжка ўявіць, што за 26 гадоў жыцця Кастуць Каліноўскі зрабіў так багата для свайго народу. «За такі час большасць людзей паспявае зрабіць мала.

А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насенне народнага гневу, узрасціць яго і зжаць пасеў», — адзначыў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.7 (оценок:31)