Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Мы гатовыя былі атруціцца, калі б не атрымалі беларускія візы, – у нас ва ўсіх быў яд»

Тэма бежанцаў не адносілася да самых актуальных у Беларусі, пакуль у 2016 годзе ў Брэст не паліліся патокі ўцекачоў з Паўночнага Каўказу.

Цяжкасці і пакуты, якія яны перажывалі і працягваюць перажываць, завіснуўшы на беларуска-польскай мяжы, немагчыма параўнаць з тым, праз што ім давялося прайсці на радзіме.

Фрагмент фотавыставы Аляксандра Васюковіча, прысвечанай бежанцам у Брэсце

Арганізацыя Human Constanta займаецца абаронай правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія апынуліся ў Беларусі ў складанай сітуацыі.

Да Сусветнага дня бежанца, які адзначаецца сёння, 20 чэрвеня, яе актывісты зладзілі шэраг мерапрыемстваў у Мінску і Брэсце, каб распавесці, праз што даводзіцца праходзіць людзям, якія ўцяклі ад бедстваў і пераследу, і што можна зрабіць, каб палегчыць іх лёс.

За амаль тры гады працы валанцёры Human Constanta сабралі шэраг гісторый. Яны вельмі розныя, але ў цэнтры іх заўжды знаходзіцца чалавек, які быў вымушаны пакінуць свой дом не па ўласнай волі. «Новы Час» занатаваў некалькі расповедаў тых, хто ўцёк у нашу краіну, каб выратаваць жыццё.

«Сястра лепш памрэ, чым выйдзе замуж»

«Маёй сястры ўсяго 16 год, а гэтаму мужчыну пад 50. На фоне гэтага стрэсу ў яе развілася хвароба скуры і была спроба суіцыду. Жыве ён каля нас, у нашым родным сяле. Хуткі — гэта яго мянушка — гэта ўплывовы жахлівы чалавек, які мае неабмежаваныя правы, і адмоваў ён не прымае.

Мы баімся за жыццё сястры, якая сказала, што лепш памрэ, чым выйдзе за яго замуж. Наш бацька на нервовай глебе атрымаў інсульт, быў паралізаваны левы бок, частковая страта памяці і маўлення.

Мой муж працаваў у ахове Хуткага. Як толькі ён даведаўся пра сітуацыю, ён нас папярэдзіў, што калі сястра не пагодзіцца выйсці замуж, то ўся сям’я будзе знішчаная — абвесцяць тэрарыстамі ці падкінуць наркотыкі. За тое, што нам было паведамлена пра дату вяселля і магчымыя наступствы, майго мужа сілком забраў Хуткі.

Да маёй сястры былі яшчэ такія ж маладзенькія дзяўчаткі, іх таксама забіралі нібыта замуж, пару дзён пагуляецца з імі — а потым бацькі не знаходзяць сваіх дзяцей.

Адна жанчына казала, што апошні раз бачыла сваю дачку ў аэрапорце з ім, калі яны выляталі ў Турцыю. Назад ён вярнуўся адзін. Лёс гэтай і іншых дзяўчынак дасюль невядомы. Бацькі іншых дзяўчат увогуле баяцца нешта казаць, іначай іх чакае страшнае. І менавіта таму варыянту вяртацца дамоў у нас няма».

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.6(7)