Общество

Музыку Банцэру прысудзілі паўтара года «​​​​​​​хіміі». Ён галадаў 17 дзён

У судзе Ленінскага раёну Горадні агучылі вырак горадзенскаму музыку і актывісту Ігару Банцэру — паўтара года «хіміі». Падсуднага, які сьцьвярджае, што не прымае ежу і ваду з 3 сакавіка, вызвалілі ў залі суду, паведамляе Свабода. 

Яму засталося адбываць 8 месяцаў, бо 5 месяцаў пад вартай у СІЗА залічваецца як 10 месяцаў адбываньня «хіміі».

Ігар Банцэр па выхадзе з суду

41-гадовага горадзенскага музыку прызналі вінаватым у хуліганстве (ч. 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу) за аголены пэрформанс перад міліцыянтам падчас акцыі пратэсту 5 верасьня 2020-га.

Ігара Банцэра выпусьцілі без прысутных у залі суду. На выхадзе яго чакалі сваякі і сябры. Ігар папрасіў яго не абдымаць, бо «баляць унутраныя органы».

Маці Тамара Мікалаеўна адразу запыталася, колькі камэр ён перамыў у турме. Падчас галадоўкі Банцэр зьмяніў 5 камэр, кожную ён адмываў, сваякоў прасіў перадаваць мыйныя сродкі.

З судовай залі музыкант выйшаў з ружовым алоўкам. «Я зноў у ружовым», — пракамэнтаваў ён.

Сваякі ўгаворвалі яго паехаць адразу ў шпіталь, каб аднавіцца. Ігар спрачаўся. Урэшце яго забралі дахаты.

Ігар падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў і пісаў лісты. Папрасіў усіх пісаць вязьням.

Падчас размовы зь сябрамі, якія прыйшлі яго падтрымаць, Банцэр абапіраўся на парэнчы, бо «цяжка стаяць». Ішоў з суду да машыны павольна, хістаючыся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(6)