“Мужныя жанчыны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду”

Вядомыя беларускія грамадзкія і культурныя дзеячы, а таксама апазыцыйныя палітыкі падпісаліся пад зваротам, які будзе накіраваны міністру адукацыі Уладзімеру Радзькову, старшыні адзьдзела адукацыі Салігорскага выканаўчага камітэту Рымашэўскаму А.Б і намесьніцам дырэктара сярэдняй школы № 4 г. Салігорска , дзе навучаўся Іван Шыла, Кашталян В. М і Янкоўскай І. В.

У адкрытым лісьце дзеячы патрабуюць аднавіць на вучобе беспадстаўна выключанага Івана Шылу, узнавіць на працы звольненых дырэктара школы і намесьніцу дырэктара, спыніць ціск на іншых выкладачыкаў школы.

“Спадарства!

3 чэрвеня рашэннем Педагагічнага Савета сярэдняй салігорскай школы №4 незаконна быў выключаны вучань 11-га класа Іван Шыла. Маладзён паспяхова здаў два выпускныя іспыты – па рускай мове і матэматыцы – і не быў дапушчаны да здачы трэцяга іспыту па ангельскай мове.

Прычыны, названыя ў афіцыйнай пастанове аб выключэнні Івана Шылы, проста сьмешныя: актыўная грамадская дзейнасць і шматлікія затрыманні падчас вулічных акцый. Канстытуцыя дазваляе кожныму грамадзяніну Беларусі займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю, а за парушэнні закона Іван Шыла ужо панёс адміністрацыйную адказнасць.

Акрамя таго, выключэньне юнака са школы за дзень да апошняга іспыту і за чатыры дні да атрыманьня атэстата выглядае выглядае антымаральна і бесчалавечна.

Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова Вольга Іванаўна і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова Алена Мікалаеўна. Мужныя жанчыны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.

У сувязі з гэтым, патрабуем тэрмінова:

1) аднавіць на вучобе незаконна выключанага Івана Шылу, даць яму магчымасць здаць апошні іспыт і атрымаць атэстатат аб заканчэнні сярэдняй салігорскай школы №4.

2) узнавіць на працы Сянькову Вольгу Іванаўна і Семчанкову Алену Мікалаеўну, якія засьведчылі мужнасьць і годнасьць таленавітых педагогаў.

3) спыніць беспрэцэндэнтны ціск на ўсіх настаўнікаў школы №4, якім пагражаюць звальненнем з працы за малейшую праяву нязгоды з менскім кіраўніцтвам.

Зазначаем, што мы звяртаемся да прадстаўнікоў дыпламатычных місій Еўрасаюза і ЗША з просьбаю асудзіць незаконныя дзеянні прадстаўнікоў улады і паўплываць на дадзеную сітуацыю.

Падпісанты:

Арлоў Уладзімір, беларускі пісьменнік і гісторык
Барадулін Рыгор, народны паэт Беларусі
Баршчэўскі Лявон, старшыня “Беларускага Народнага Фронту”
Бураўкін Генадзь, народны паэт Беларусі
Гілевіч Ніл, народны паэт Беларусі
Гразнова Людміла, праваабаронца
Дашкевіч Зміцер, старшыня “Маладога Фронту”, былы палітвязень
Дранчук Цімафей, былы палітвязень
Каспяровіч Зміцер, былы палітвязень
Кулей Іна, старшыня камітэту рэпрэсаваных “Салідарнасць”
Любоў Лунёва, праваабаронца, журналіст
Марачкін Алесь, беларускі мастак
Мілінкевіч Аляксандр, экс-кандыдат у прэзідэнты
Міхалевіч Алесь,намесьнік старшыні БНФ
Навасяд Уладзімір, старшыня “Партыі Свабоды і прагрэсу”
Паганяйла Гары, юрыст
Севярынец Павал, сустаршыня “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, былы палітвязень
Статкевіч Мікалай, старшыня “Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі”
Трусаў Алег, старшыня “Таварыства беларускай мовы”
Фінькевіч Артур, намеснік старшыні “Маладога Фронту”
Шчукін Валер, праваабаронца

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)