Общество

Мужчына з фотаздымка, дзе ён ляжаў на зямлі, жывы: «Стаў на калені, падняў рукі. І бачу ўзмах дубінкай»

Белсат паразмаўляў з мужчынам з здымку, дзе ён ляжыць у цяжкім стане. Мужчыну завуць Яўген Заічкін, ён жывы.

Фота: Васіль Фядосенка, Reuters

Яўген Заічкін (пра гэтага хлопца ранкам пісалі, што ён памёр, але ён жывы і даў каментар):

– Мы з братам і дзяўчынай ішлі ў бок стэлы, пад'ехаў мікрааўтобус, адтуль 5-6 АМАПаўцаў выскачылі і пачалі затрымліваць усіх, ужываць сілу. Я калі зразумеў, што яны бягуць за мной, стаў на калені, падняў рукі. І я бачу ўзмах і дубінкай ударылі, першы ўдар у твар і адразу пацякла кроў, пасля білі па целе. Брата затрымалі, што з ім – я не ведаю, дома яго няма.

Мяне затрымалі, было сатрасенне, выклікалі хуткую, і калі мяне пераносілі з аўтазаку ў хуткую, гэта і здымалася. Не ведалі, што здарылася, і самі дапісалі. Думаю, што так было. Аказалі першую дапамогу ў горадзе, пакуль хуткая прабіралася да мяне, пасля адвезлі ў шпіталь.

Я быў у шпіталі, там знаходзіўся супрацоўнік міліцыі, я яму распавёў, што здарылася, распісаўся. Ён сыйшоў. Прыйшоў лекар, я ў яго папрасіўся дахаты, ён сказаў, пераломаў няма, магу ісці, калі хачу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)