Андрей Шарендо написал, что ему от анонимных источников удалось узнать подробности избиения жены в колонии № 24:
– Толькі зараз з ананімных крыніц атрымалася высветліць нейкія падрабязнасці, што здарылася з Палінай у пачатку чэрвеня перад этапам на псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі. Адміністрацыя калоніі №24 арганізавала для яе так званую «прэсхату», падсадзіўшы да яе ў камеру ПКТ дзвюх жанчын-правакатарак.
Зразумела, што знясіленая многімі месяцамі знаходжання ў ШІЗА і ПКТ Паліна не змагла даць адпор і была моцна збіта. І так моцна, што ёй спатрэбілася шпіталізацыя ў санчастку калоніі.
Па неправеранай інфармацыі ў Паліны было зламана рабро, пабітая нырка і перабіта пераноссе. Нават праз амаль тры тыдні пасля збіцця 22 чэрвеня, калі Паліну бачылі ў СІЗА №1 на Валадарскага, у яе заставаліся шматлікія гематомы на твары і шнар на пераноссі.
Нам дагэтуль нічога не вядома аб стане здароўя Паліны.