Спорт
Сяргей Нятрэба

Музэй беларускага рок-н-ролу

У межах юбілейнага фэсту “Рок-кола”, які штогод праходзіць у Полацку, адкрыецца экспазыцыя выставы “Гісторыя беларускага року”.

Ідэя зрабіць музэй айчыннага рок-н-ролу належыць дырэктару фэсту Сяргею Ані-шчанку. Ён плянуе ўпершыню сабраць разам такія экспанаты, як асабістыя рэчы ды інструмэнты лепшых беларускіх рок-музыкаў, кнігі, прысьвечаныя беларускаму року, знакавыя газэтныя артыкулы, першыя касэты і дыскі, рэдкія фотаздымкі ды інш. “Рок-кола” будзе праходзіць у Полацку 2-4 сьнежня адразу на некалькіх пляцоўках. Плянуецца, што ў канцэртах возьмуць удзел самыя лепшыя групы, якія граюць жывую музыку: маладыя калектывы з Полацку і Наваполацку, “гэнэралы айчыннага року” і, магчыма, група-хэдлайнэр з Расеі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)