Общество
34MAG, фота Караліна Палякова

Mr. Астроўскі: «Вельмі страшна пасля такіх падзей. І пасля таго, як забілі Паўла Шарамета»

У першыя дні верасня ў Менску стартаваў новы сезон адкрытых сустрэч, арганізаваных Press Club Belarus для беларускай медыясупольнасці.

Адным з запрошаных гасцей стаў Сайман Астроўскі – аўтар яркіх відэарэпартажаў пра жыццё паўночнакарэйскіх рабочых у Сібіры, пра вайну ва Украіне і ўдзел у ёй расійскіх вайскоўцаў, знятых для легендарнага Vice. Чытай пра журналісцкі шлях масцітага рэпарцёра ў інтэрв'ю 34mag.

Сайман Астроўскі (Simon Ostrovsky), 35 гадоў

Рэпарцёр-фрылансер, дакументаліст. Працаваў з Agence France Presse, Al Jazeera, BBC, Vice. У сваім рэпарцёрскім праекце для BBC паказаў, як урад Узбекістана выкарыстоўвае дзіцячую працу для збору бавоўны, якая затым трапляе на еўрапейскі мас-маркет. У 2009–2011 гадах зрабіў серыю рэпартажаў пра паўночнакарэйскія працоўныя лагеры ў Сібіры.

У 2014-м прыняў удзел у запуску Vice News, зняўшы для канала серыю рэпартажаў пад назвай «Руская рулетка». 111-серыйны дакументальны праект пра вайну ва Украіне сабраў больш за 35 мільёнаў праглядаў на YouTube і атрымаў некалькі намінацый на «Эмі». Сам жа Сайман у красавіку 2014-га трапіў у палон да прарасійскіх сепаратыстаў у Славянску, адкуль быў вызвалены праз тры дні. У 2015-м стаў аўтарам праекту «Сэлфі-салдаты», таксама адзначанага ўзнагародамі. У ліпені 2016 года абвясціў пра сваё рашэнне пакінуць працу ў Vice News.

– Сайман, раскажыце, калі і дзе вы пачалі працаваць у журналістыцы?

– Сваю першую нататку – гэта быў анонс славянскага фестывалю ў маленькім гарадку штата Вермонт – я напісаў, калі мне было сямнаццаць. Я забыў пазначыць дату правядзення фестывалю, хоць сам у ім удзельнічаў, што было, канешне, поўным правалам. Аднак у мясцовай газеце гэтага не заўважылі і так і надрукавалі анонс без даты.

Затым, яшчэ студэнтам журфака ў Санкт-Пецярбургу, я падзарабляў у забаўляльным часопісе «Пульс», а потым стаў працаваць для англамоўнай газеты The St. Petersburg Times. Адтуль мяне звольнілі за гультайства. Самае цікавае, што пазней мяне прынялі на працу ў The Moscow Times, праўда, спачатку перакладчыкам, хоць гэтая газета належала той жа кампаніі, якая мяне да таго звольніла. Думаю, мяне пашкадаваў рэдактар бізнэс-аддзела газеты, таму што ён у свой час таксама быў звольнены з The St. Petersburg Times за п'янства.

– А дзе вы нарадзіліся?

– Я нарадзіўся ў Маскве. Мая сям'я эмігравала з СССР у 1982-м, тата быў «адмоўнікам». Гэта значыць, што ў канцы 1970-х, яшчэ да майго нараджэння, яму адмовілі ў выязной візе. Такіх людзей звальнялі з працы і не давалі нідзе ўладкавацца, яны станавіліся ізгоямі ў савецкай прасторы. Атрымліваецца, што іх натуральным чынам запіхвалі ў дысідэнты і апазіцыю таго часу.

Стаўшы «адмоўнікам», тата пачаў удзельнічаць у розных акцыях і мастацкіх выставах, за ім пачаў сачыць КДБ. У рэшце рэшт нашай сям'і, а я на той момант ужо нарадзіўся, далі выязныя візы. Па прыездзе ў Злучаныя Штаты ў бацькі ўзялі вялікае інтэрв'ю для часопіса New Yorker – такой велізарнай была цікавасць да ўцекачоў з савецкай прасторы ў той час, бо мала ў каго атрымлівалася збегчы з Саюза.

Працяг гутаркi тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)