Спорт

Сяргей Кайко, Новы час

«Можна глядзець бясконца: як гарыць агонь, як цячэ вада – і як у беларускім футболе будуюць паветраныя замкі»

Подзвігі па раскладзе: у беларускім футболе прынялі канцэпцыю барона Мюнхгаўзена.

Уладзімір Базанаў: у 2028 годзе паляцім у космас. Фота abff.by

На мінулым тыдні ў Доме футбола, што на праспекце Пераможцаў, прайшла справаздачная канферэнцыя БФФ. Звычайна руціннае мерапрыемства, куды дэлегаты з’язджаюцца, каб кожны раз праслухаць плюс-мінус адзін рэпертуар.

Экскурс у нядаўняе мінулае — і тлумачэнні, чаму зноў не атрымалася забіць дастаткова галоў. І дыскурс пра светлую будучыню, дзе ўсё дакладна будзе інакш і лепей.

Так яно было б і гэтым разам. Паслухалі б, адзінагалосна прагаласавалі б па асноўных пунктах павесткі — дый раз’ехаліся, папярэдне падсілкаваўшыся на традыцыйным фуршэце. Аднак рэчаіснасць пераўзышла самыя смелыя чаканні.

Федэрацыя на чале з палкоўнікам ад артылерыі Уладзімірам Базанавым выкаціла на ўсеагульны агляд канцэпцыю развіцця футбола ў краіне да 2028 года. Цэлы «талмуд», таўшчыні якога — больш за сотню старонак — пазайздросціў бы нават раманіст Віктар Марціновіч.

Страшный сон наяву. Сборная Беларуси по футболу потерпела крупнейшее поражение в истории

Не будзем аналізаваць усю гэтую творчую плынь, і тым больш цытаваць асабліва трапныя фармулёўкі прэзентаванага «плана Маршала».

Не будзем і надта кпіць з таго, што ў стратэгіі–2021/2028 беспрэцэдэнтна заўважнае месца заняў ідэалагічны складнік — маўляў, бракуе нашым футбалістам «адзінага патрыятычнага духу», а тое б даўно ўсіх парвалі на лапікі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(22)