Моніка Белучы ці Міла Куніс? (галасаванне)
Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.
Актрыса Міла Куніс пачала ўдзел у нашым конкурсе з перамогі над Мішэль Уільямс. Але гэтым разам суперніца ў яе значна больш сур’ёзная. Моніка Белучы у 1/32 фінала ўшчэнт разбіла Еву Лангорыя. Цікава, што абедзве ўдзельніцы сённяшняга двубою ў розных фільмах выконвалі ролі сэксуальных вядзьмарак.
Моніка Белучы
Міла Куніс
Галасаванне скончанае. Па стане на 12.00 28 лістапада наш лічыльнік зафіксаваў 975 галасоў. Перамагла Моніка Белучы – 50,4%:49,6%.
Аднак была выяўлена спроба фальсіфікацыі вынікаў галасавання на карысць Мілы Куніс. Адзін з наведвальнікаў сайту, карыстаючыся махлярскай тэхнікай, прагаласаваў за яе 251 раз! На агульны зыход галасавання гэта не паўплывала. Тым не менш, усе пададзеныя гэтым чытачом галасы ануляваныя пры падвядзенні вынікаў.
Сапраўдныя вынікі такія. У галасаванні ўзялі удзел 724 наведвальніка. Моніка Белучы перамагла з лікам 67,8%:32,2%.
Напярэдадні
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное