Мой сцяг ― бел-чырвона-белы, а герб ― Пагоня!
Пра магчымы развал гурта, крызіс творчасці і крытыкаў, з якімі можна пераспаць ці даць у нос, распавядае лідар Neuro Dubel.
Еўрарадыё: Кажуць, каб пісаць добрыя песні рокер павінен быць галодным. А беларускі рокер, напэўна, яшчэ і забароненым. Як думаеш, праўда?
Аляксандр Кулінковіч: Гэта нейкі саўковы падыход. Калі мы галадаем, то хай будзе, што мы за нешта галадаем, за нейкую ідэю. Мастак не павінен быць галодным ― гэта поўная бязглуздзіца.
Паглядзіце на заходніх мастакоў ці музыкаў: яны ўсе не забароненыя, не галодныя і нармальныя песні пішуць. Ды і наш выдатны музыкант Лявон Вольскі не выглядае галодным.
І канцэртаў за мяжой мае паболей, чым некаторыя на Радзіме. Былі мы і забароненымі, і дазволенымі, але на якасць песень гэта не ўплывала.
Цалкам артыкул чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное