«Многія глядзелі як на дурачка»

Свабода паразмаўляла зь Віталём Барысавым, які ратаваў на трактары людзей ад навальніцы.

У сацсетках стала папулярным відэа, дзе кіроўца трактара дапамагае людзям выбрацца з акружаннага вадой прыпынку. Віталю 25 год, ён жыве за горадам і працуе ў «Рэмаўтадоры» Першамайскага раёну. За стрыном такой тэхнікі ўжо пяць год.

Віталь кажа, што такім чынам вывез 4-х чалавек. Начальнік пабачыў, што трактарыст дапамог адной дзяўчыне і дазволіў перавезьці дваіх астатніх. Яшчэ аднаму хлопцу Віталь дапамог пасьля таго, як той зьвярнуўся сам — спазьняўся на працу. Сеткавую папулярнасць начальства пакуль не адзначыла ці не заўважыла.

— Як рэагавалі людзі?

— Па-рознаму. Агулам, мяне адправілі на плошчу Калініна, там працавала каналізацыя, але не спраўлялася. І я разганяў ваду.

Таму многія глядзелі як на дурачка, які езьдзіць па праспэкце і ганяе хвалі. Нехта здымаў на відэа ці проста не заўважаў, бо думаў, як бы дабрацца дадому.

— Дык ты некаторым і дапамог. Як яны паставіліся да такой «паслугі»?

— Вельмі не чакалі такой прапановы. Але доўга ўгаворваць не давялося:) Канечне, усе дзякавалі за дапамогу пасьля.

— А куды, дарэчы, адводзіў?

— Да сухіх месцаў - мэтро альбо пераходы.

— Агулам, як працавалася ў такую навальніцу?

— Даволі весела. Бо я разумеў, што кірую адным зь нешматлікіх відаў транспарту, які можа пераадолець такую стыхію.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)