Мішэль Ханцыкер

Швейцарская мадэль, тэлевядучая і спявачка Мішэль Ханцыкер заўсёды прыкоўвала да сябе ўвагу фатографаў. На гэты раз прыгажуня трапіла ў аб’ектыў фотакамер папарацы. Яны заснялі мадэль у той момант, калі яна цалавалася з абаронцам футбольнага “Мілана” Паола Мальдзіні на адной з вуліц горада. Усё б нічога, але футбаліст да гэтага меў славу добрасумленнага сямейніка, быў шчасліва жанаты і гадаваў сына.

Мішэль, ужо паспела адхрысціцца ад гэтай гісторыі. Яна заявіла, што гэта быў усяго толькі сяброўскі пацалунак. Шматлікім аматарам прыгажуні застаецца толькі спадзявацца на гэта.

Іншыя фота Мішэль Ханцыкер.