Мішэль Мэнхарт

Амерыканскую секс-бомбу Мішэль Мэнхарт адлучылі ад палётаў, як толькі даведаліся пра яе фотаздымкі для Playboy. Так з’яўленне на старонках мужчынскага часопісу паставіла крыж на кар’еры сяржанта ваенна-паветраных сіл: Мішэль адразу ж панізілі ў званні, а зараз вырашаюць пытанне пра яе звальненне. На думку ваеннага кіраўніцтва, спадарыня Мэнхарт здзейсніла ўчынак, які “не адпавядае тым высокім стандартам маралі, якія прад'яўляюцца да вайскоўцаў”.

Мішэль, якая адслужыла ў паветраных сілах ЗША інструктарам палётаў больш за шэсць лет і нават ваявала ў Кувейце, катэгарычна з гэтым не згодная. Як бы там ні было, але хутчэй за ўсё маці дваіх дзяцей зараз прыйдзецца шукаць новую працу — хаця наўрад ці ў спадарыні Мэнхарт будуць праблемы з працаўладкаваннем.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)