Мірон вывесіў сьцягі над Віцебскам
Каля 9-й вечара 23-га сакавіка віцебскія мінакі заўважылі бел-чырвона-белы сьцяг над будынкам політэхнічнага ліцэю №1 на вуліцы Леніна. Праз колькі хвілін будынак абкружылі міліцыянты, якія зьехаліся на чатырох службовых машынах, і нават у дварох праз вуліцу зьявіліся супрацоўнікі ў форме і ў цывільным.
Міліцыянты пільна прыглядаліся да мінакоў на вуліцы і фатаграфавалі сьцяг у розных ракурсах. Але паўтарыць учынак невядомага Мірона ды ўзьняцца на дах чатырохпавярховага будынку міліцыянтам удалося толькі праз паўтары гадзіны. За гэты час да ліцэю пад'ехалі прадстаўнікі адміністрацыі і адчынілі для супрацоўнікаў міліцыі тэхнічны выхад на гарышча. Сьцяг міліцыянты скінулі проста пад ногі мінакам, якія назіралі за падзеямі. Потым міліцыянты павезьлі сьцяг у Чыгуначны райаддзел міліцыі.
Паводле пэўных крыніц, да абодвух сьцягоў былі прымацаваныя запіскі: да першага са словамі "Бел-чырвона-белы сьцяг пакажа нам дарогу", а да другога – з заклікам "Рыхтуйся бараніць Радзіму!". Подпіс паўсюль быў той самы: "Мірон".
Читайте еще
Избранное