Политика

Мірон спусціў па рацэ сцяг да ўгодкаў Васіля Быкава

Учора, каля сёмай вечара, віцябляне маглі заўважыць бел-чырвона-белы сцяг, які праплываў па Дзвіне. Як паведамляе Радыё Cвабода, такую акцыю да ўгодкаў Васіля Быкава зладзіў Мірон.

Паводле найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, тэкст які быў прымацаваны да сцягу сведчыў: "У гонар Васіля Быкава. З павагай, Мірон."

Нагадаем, што ўчора вядомаму беларускаму пісьменніку Васілю Быкаву, ураджэнцу Віцебшчыны, споўнілася 83 гады.


Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)