"Мірон" працягвае бел-чырвона-белы маратон

Позна ўвечары 26 лютага над Віцебскам зноў залунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Ён быў вывешаны на даху жылога дома па вуліцы Камсамольскай, насупраць будынку суду Віцебскага раёну.

Апазыцыянэр Барыс Хамайда, які чарговы раз атрымаў зьвесткі з вартых даверу крыніц, распавёў журналістам пра цыдулку, прымацаваную да гэтага сьцяга. У ёй напісана: "У гонар ініцыятара абвяшчэньня БНР і аўтара ІІІ Устаўной граматы БНР Антона Луцкевіча. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон".

Спадар Хамайда нагадаў, што 19 студзеня гэтага году легендарны Мірон распачаў акцыю "Бел-чырвона-белы маратон", прысьвечаную 90-м угодкам БНР. З таго часу з Віцебску зьяўляліся сьцягі ў гонар першага Прэм"еру ўраду БНР Язэпа Воронкі ды іншых гістарычных асобаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)