Мірон павіншаваў з угодкамі нараджаньня Янкі Купалы (фотафакт)

10 ліпеня апоўначы на ўездзе ў Віцебск з боку пасёлка Кіраўскі на высокавольтнай лініі зьявіўся бел-чырвона-белы сцяг. Ён лунаў усю ноч, пакуль зранку яго не зьнялі супрацоўнікі МНС.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на правераныя крыніцы, да сьцяга была прымацавана цыдулка такога зьместу: «Да 130-х угодкаў Янкі Купалы.

У пасланьні напісана: «Сёньня ўзгадваюцца знакамітыя радкі Паэта: «Паўстаньце, край ваш стогне родны, заве збаўляць, як зваў ня раз». Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон.»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)