Мірон павіншаваў Кастуся Каліноўскага

Паводле апазыцыянэра Барыса Хамайды, які даведаўся пра акцыю Мірона з вартых даверу крыніц, нацыянальны сьцяг залунаў 7 лютага каля сёмай вечара на электрычных дратах над вуліцай Першамайскай.

Спадар Хамайда паведаміў таксама, што да сьцяга была прымацавана цыдулка са словамі “Да народзінаў нацыянальных герояў Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага. Абаронім нашу Радзіму! Нам ёсьць, з каго браць прыклад. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Барыс Хамайда нагадаў, што дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага 2 лютага, а дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі 4 лютага. Недалёка ад Кобрына месьціцца радавы маёнтак Касьцюшкаў, дзе будучы правадыр вядомага гістарычнага паўстаньня, а таксама нацыянальны герой Польшчы, ЗША і ганаровы грамадзянін Францыі правёў свае юнацкія гады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)