«Мирное время». Выстава сямейнага фота Пятра Таранды

У Мінску да 17 чэрвеня можна пабачыць унікальныя здымкі правінцыйнага жыцця 50-60-х гадоў.

У Музеі гісторыі беларускага кіно адчынілася выстава фотаздымкаў Пятра Таранды «Мирное время».

Пётр Таранда (1921-2001) — невядомы дагэтуль шырокай публіцы фатограф з-пад Ляхавіч. У 1950-1960-я гады ён фатаграфаваў сваіх землякоў, фіксуючы і штодзённы побыт: працу, адпачынак, сямейныя ўрачыстасці і выпадковыя сцэны жыцця.

Пра ягоны ўнікальны архіў, што складаеца больш чым з тысячы негатываў і здымкаў, стала вядома дзякуючы пляменніку Мікалаю Тарандзе з Гродна.

Мікола Таранда на выставе «Мирное время» ў Мінску. Фота Gennady Dubatovka

У студзені гэтага года праз 17 год пасля смерці фатографа ягоныя працы былі выстаўленыя для шырокай публікі. «Мирное время» складаецца з 76 фотаздымкаў Таранды.

Арганізатарам выставы выступіла Беларускае грамадскае аб’яднаннае фатографаў. Пабачыць здымкі Пятра Таранды можна да 17 чэрвеня.

1980-2018: жыхар Гродна сабраў унікальны фотаархіў гарадскога жыцця

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)