Общество

Мінюст ініцыюе ліквідацыю БНФ «Адраджэньне»

У Вярхоўным Судзе Беларусі распачатая справа па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне». Падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе прызначаная на 20 жніўня.

Пра гэта паведамляецца на сайце аб’яднання.

Грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэньне» – адно з найстарэйшых грамадска-палітычных аб’яднанняў Беларусі.

Як паведаміў намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў, які выконвае абавязкі кіраўніка грамадскага аб’яднання падчас зняволення стрышыні, падставай для іска аб ліквідацыі пазначанае невыкананне патрабаванняў пісьмовага папярэджання, якое, як высветлілася, было вынесенае на адрас Грамадскага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне» 14 ліпеня.

У гэты дзень сілавікі выламалі дзьверы ў сядзібе БНФ, дзе месцяцца аргструктуры Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэнне».

Гэты напад стаўся часткай рэйду праваахоўных органаў, які ў той дзень віраваў па арганізацыях грамадзянскай супольнасці Беларусі. Пасля гэтага офіс БНФ быў апячатаны Следчым камітэтам і супрацоўнікі арганізацыіі не мелі доступа да яе дакументаў.

Як кажа намеснік старшыні партыі і руху БНФ Вадзім Саранчукоў, у арганізацыі разглядаюць іск аб ліквідацыі грамадскай структуры БНФ як частку абвешчанай уладамі кампаніі зачысткі грамадзянскай супольнасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(19)