Спорт

«Мінулі тыя часы, калі матрос Жалязняк кіраваў банкаўскай сістэмай…»

Былы міністр спорту Аляксандр Грыгараў у размове з карэспандэнтам выдання «Тут і цяпер» пракаментаваў выступленне беларускіх спартоўцаў у Лондане.

— Аляксандр Уладзіміравіч, калі падводзіць вынікі, то якія высновы з гэтай алімпіяды нам трэба зрабіць на будучыню?

— Самае галоўнае, каб усімі працэсамі — зверху да нізу — кіравалі прафесіяналы. Мінулі тыя часы, калі матрос Жалязняк кіраваў банкаўскай сістэмай... І, паміж намі кажучы, мы ведаем, да чаго такое кіраўніцтва прыводзіць — праходзілі ўжо.

Журналістка таксама запыталася: ці не занадта шмат чыноўнікаў "дэсантыравалася" ў Лондане? “ Мне распавядалі , што за пару дзён да прыезду таго ж Цяцерына па кутах пыл пачыналі выціраць — як жа , намеснік галоўнакамандуючага па спорце едзе ! ”

— Лёс склаўся так, што з 1996 года я меў дачыненне да Алімпійскіх гульняў у розных якасцях — намесніка міністра, міністра, шэфа місіі і гэтак далей. Хачу сказаць, што столькі адміністрацыйнага апарату на алімпійскіх гульнях яшчэ ніколі не было засяроджана! Гэта ўпершыню, каб усё міністэрства, увесь НАК, віцэ-прэм'ер, ды каго там толькі не было! Па-мойму, амаль 20 чалавек…

Цалкам гутарку чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)