Чиновники расценили просьбу об их проведении как заявку на массовое мероприятие.
В сообщении парафиального комитета говорится:
«Паважаныя вернікі, у гэтым годзе Велікодныя святы для нашых парафіі асаблівыя. Маем нагоду бліжэй дакрануцца і перажыць знявагі, адкінутасць і боль нашага Збаўцы.
На вялікі жаль, наша святыня да гэтага часу зачыненая. Чырвоны касцёл, які ў пасхальныя дні з малітвай напаўнялі тысячы вернікаў, зараз пусты. Наш Збавіцель, Які прыняў страшэнныя пакуты за ўсіх людзей, імі ж — людзьмі — выгнаны са святыні.
Мы звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць Богаслужэнні на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адказ — нельга. Вось такое «пасхальнае віншаванне».