Мінкульт «за» бітву падушкамі, Мінгарвыканкам – супраць
Чыноўнікі Мінгарвыканкаму адмовіліся даваць дазвол на «бітву падушкамі».
З ініцыятывай гэтай жартоўнай акцыі выступіла аб'яднанне "Гісторыка". "Бітва падушкамі" была прымеркаваная да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, якое адзначаецца сёлета 15 ліпеня.
Па словах Андрэя Кіма, чыноўнікі не патлумачылі прычыны адмовы. Нагадаем, што летась Кім ужо ладзіў дзве "бітвы падушкамі":
Кім: "У мінулым годзе два разы прайшло - і на Грунвальд, і на бітву пад Оршай. Нават бітва пад Оршай была санкцыяваная ўладамі. І зараз мы мелі ўжо падтрымку аддзелу культуры пры Мінгарвыканкаме, і Міністэрства культуры. Мы даслалі ўсе паперы, і тэксты выступу, і ўсё, што магчыма. Але не зважаючы, што Міністэрства культуры падтрымала, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не падтрымаў нас.
Тым не менш, Андрэй Кім спадзяецца, што ўлады не будуць перашкаджаць мірнай акцыі. Сам ён збіраецца прыйсці ў чацвер 15 ліпеня а 19-й гадзіне да Нацыянальнай бібліятэкі - там і меркавалася правесці акцыю.
Читайте еще
Избранное