Скандалы

Міністр замежных спраў Чэхіі: «Калі кіраўнік беларускай федэрацыі футбола сапраўды тут, яму давядзецца з’ехаць»

Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк пракаментаваў інфармацыю пра тое, што кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў прыехаў у Чэхію разам з жонкай на гульню жаночай зборнай.

— На дадзены момант у міністэрства няма інфармацыі пра тое, што гэты чалавек знаходзіцца на нашай тэрыторыі. <…> Калі высветліцца, што ён сапраўды знаходзіцца ў Чэхіі, то будуць прынятыя адпаведныя меры, ажно да дэпартацыі. Калі ён сапраўды тут, яму давядзецца з’ехаць з Чэхіі, — сказаў Кулганэк (пераклад паводле Нашай Нівы).

Кулганэка падтрымаў і сенатар Томаш Чэрнін, які напісаў:

— Пакуль у Беларусі спорт выкарыстоўваецца для таго, каб паляпшаць імідж Лукашэнкі, з гэтым неабходна змагацца. Кіраўніку мясцовай футбольнай асацыяцыі няма чаго рабіць у Еўропе. Пазіцыя міністра замежных спраў Кульганека адзіна правільная — выгнаць!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(35)