Общество

Міністр культуры Літвы: Беларуская мова будзе на помніку Кастусю Каліноўскаму

Міністр культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас «публічна пацвердзіў», што беларуская мова будзе на помніку Кастусю Каліноўскаму на могілках Росы.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку дэпутат літоўскага парламэнту Томас Тамілінас.

— Як ведаеце, Літва плануе перапахаваць парашткі знакамітых паўстанцаў 1863 г., знойдзеныя на Гедымінавай гары ў Вільні. З'явіцца месца для беларускай мовы, побач з польскай і літоўскай, — напісаў Томас Тамілінас. — Паколькі адзін з найслыннейшых удзельнікаў паўстання Каліноўскі ўваходзіць у пантэон галоўных нацыянальных герояў Беларусі, цалкам зразумелая заклапочанасць беларусаў з гэтай нагоды. У Літве шмат робіцца, каб узмацніць беларускую самасвядомасць, папулярызаваць беларускую мову поруч з нашымі намаганнямі распаўсюджваць ідэі дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.8(48)