Міністэрства здароўя зьвярнулася ў пракуратуру пасьля публікацыі «Ежедневника»

На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі зьявілася паведамленьне наконт публікацыяў у СМІ аб выкарыстаньні незарэгістраваных вакцынаў.

У ім сьцьвярджаецца, што «фармат падачы і грубае выкладаньне фактаў у артыкулах, апублікаваных на адным з інтэрнэт-рэсурсаў і перадрукаваных іншымі СМІ, могуць нанесьці шкоду нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь у сфэры аховы здароўя».

Пры гэтым міністэрства не называе ні выданьня, ні памылак або недакладнасьцяў у публікацыях. Сказана толькі, што артыкулы «зьвязаныя з вакцынапрафіляктыкай».

«Паведамляем, што ведамства накіравала адпаведныя дакумэнты ў Генэральную пракуратуру», — піша Мінздароўя.

Прэс-сакратарка міністэрства Юлія Барадун растлумачыла Свабодзе, што ідзецца менавіта аб публікацыях «Ежедневника», пасьля якіх быў накіраваны зварот у пракуратуру.

Яна паведаміла Свабодзе, што да канца дня 28 жніўня або раніцай 29 жніўня зьявіцца разгорнуты камэнтар што да пазыцыі ведамства ў сувязі з публікацыяй «Ежедневника» ў дзьвюх частках. Барадун назвала гэтую інфармацыю непраўдзівай.

Вторая часть расследования о коррупции в Минздраве: дети деньгам не помеха?

«10% вакцынаў у Беларусі не зарэгістравана. Ды і наагул, складаныя шматкампанэнтныя вакцыны немагчыма зарэгістраваць. Да таго ж мы ня можам праверыць лекі на якасьць, бо ў Беларусі няма лябараторыяў паводле стандартаў GMP. Таму мы вымушаныя давяраць прэкваліфікацыі Ўсясьветнай арганізацыі здароўя. Сёньня да вечара мы чакаем камэнтару з Паўднёвай Карэі», — безь яго яны пакуль ня могуць апублікаваць свой разгорнуты камэнтар, паведаміла Юлія Барадун.

Міністэрства таксама адзначыла, што «неаднаразова выказвала сваю пазыцыю» наконт артыкулаў, «зьвязаных з вакцынапрафіляктыкай», і дала спасылку на ранейшыя прэс-рэлізы.

Міністэрства так і не пракамэнтавала зьвестак аб тым, што вакцына «Эўпэнта» не была зарэгістраваная і правераная ў Беларусі. Гэта выкрыў «Ежедневник» і гэта пацьвердзілі Свабодзе ў Цэнтры экспэртызаў і выпрабаваньняў у ахове здароўя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)