Міністэрства замежных спраў Беларусі анулявала візы журналістаў ВВС
Аб немагчымасці прыехаць на Беларусь 3 ліпеня журналістам брытанскага тэлеканалу ВВС паведамілі супрацоўнікі беларускай амбасады ў Лондане. Візы брытанскіх журналістаў былі ануляваныя беларускім МЗС.
Нік Стардзі і Люсі Эш мелі адкрытыя візы і акрэдытацыю пры МЗС Беларусі. Яны планавалі наведаць краіну на Дзень Незалежнасці. Але ў панядзелак, 27 чэрвеня, ім патэлефанавалі прадстаўнікі Амбасады Беларусі і Лондане і сказалі, что МЗС вырашыў ануляваць іх візы.
Аб прычынах такога рашэнне ні амбасада, ні МЗС нічога не паведамляюць, падкрэсліваючы, што маюць права не тлумачыць сваіх крокаў. Журналістам таксама параілі не звяртацца па беларускую візу ў бліжэйшым будучым.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное