«Міні-смерч» на Гомельшчыне

Сям’я Павукоў з пасёлка Акцябрскі зняла на відэа нетыповую для нашых шыротаў з’яву, звязаную менавіта са спёкай – пясчаны віхур.

Пясчаны віхур – атмасферная з’ява – віхравы рух паветра, які ўзнікае ля паверхні зямлі ўдзень у малавоблачнае, спякотнае надвор’е пры моцным прагрэве зямлі сонечнымі промнямі. Віхур мае вертыкальную вось кручэння, вышыня віхуры складае 10-15 метраў. Віхур падымае з паверхні зямлі пыл, пясок, каменьчыкі і пераносіць іх іншым разам на значную адлегласць (некалькі соцень метраў).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)