Общество

Мінгарвыканкам не даў дазволу на правядзенне Дня Волі

Адзін з заяўнікаў шэсця, сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Русевіч атрымаў адказ ад гарадскiх уладаў.

«Звяртаем увагу, што вамі парушаны арт. 8 Закону, у адпаведнасці з якім арганізатары масавага мерапрыемства, а таксама іншыя асобы да атрымання дазволу на яго правядзенне не маюць права аб’яўляць у СМІ, глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт альбо іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і даце яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай лістоўкі, плакаты і іншыя матэрыялы», — сказана ў адказе Мінгарвыканкаме, паведамляе pyx.by.

Па дадзеных чыноўнікаў, у сувязі з гэтым «станоўча вырашыць разглядаемае пытанне не ўяўляецца магчымым».

У сваю чаргу заяўнікі заяўляюць, што перадалі ўвесь пакет дакументаў уладам.

Акцыя запланаваная на 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30. Арганізатары прапанавалі Мінгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы (завяршэнне акцыі). Мітынг не запланаваны. Сярод заяўнікаў прадстаўнікі чатырох арганізацыяў — Руху «За Свабоду», Партый АГП, БНФ і БХД.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)