Мінэканомікі прагназуе інфляцыю большую за 100%

Міністэрства эканомікі прагназуе інфляцыю за год большую за 100%, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на адмыслоўцаў зь міністэрства.

Паводле адмыслоўцаў, прадугледжана тры сцэнары разьвіцьця макраэканамічнай сытуацыі, і ўсе яны прагназуюць інфляцыю, якую вымяраюць трохзначнымі лічбамі. Паводле прагнозаў, гэта прывядзе да падаражаньня імпарту, росту выдаткаў на сацыяльныя патрэбы, росту платы за жыльлёва-камунальныя паслугі.

Таксама прагназуюцца захады па ліквідацыі дыспарытэту цэнаў на тавары і харчы, якія актыўна вывозяць у Расею.

Паводле афіцыйных дадзеных інфляцыя ў Беларусі за студзень-чэрвень ужо склала 41%.