Общество
Арцём Гарбацэвіч,«Наша Ніва»

Міндоўг, Сапега, Радзівіл — у дзяржаўных кнігарнях з'явіліся сшыткі з дзеячамі беларускай гісторыі

У друкарні-вытворцы паведамілі, што мара пра серыю сшыткаў з гістарычнымі асобамі выспявала ў іх даўно, але ажыццявіць яе атрымалася толькі цяпер.

Журналіст «Нашай Нівы» пабачыў у дзяржаўных кнігарнях Мінска серыю сшыткаў, выкананых у гістарычнай стылістыцы: на вокладцы — Міндоўг, Барбара Радзівіл, Павел Сапега, Францыск Скарына.

«Гэтыя сшыткі з'явіліся ў продажы сёлета, перад навучальным годам», — сказала прадавачка ў адной з крам і адзначыла, што попыт на іх ёсць.

У друкарні-вытворцы «Нашай Ніве» паведамілі, што мара пра серыю сшыткаў з гістарычнымі асобамі выспявала ў іх даўно, але ажыццявіць яе атрымалася толькі цяпер.

Першапачатковы наклад патрыятычных сшыткаў — 5 тысяч. Іх распаўсюдам займаецца Белкніга і «Белсаюздрук».

Малюнкі для сшыткаў малявала мастачка Ірына Зелянеўская.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)