Скандалы

Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе

Прэсавая сакратарка Людміла Высоцкая ў камэнтары Радыё Свабода сказала, што ў ведамстве ў шоку ад апублікаванага ў інтэрнэце запісу.

— Ніхто нікога нікуды не заганяе, мы ў шоку, што настаўніца выкарыстоўвае такія мэтады. Уступленьне ў грамадзкія арганізацыі — справа добраахвотная, дзеці павінны самі вызначыцца. Ніхто нікуды нікога не заганяе, БРСМ павінен сваімі справамі, сваімі ўчынкамі рабіць такое, каб дзеці туды імкнуліся, — гаворыць Высоцкая. — Я сама ў шоку, хіба можна настаўніцы такое гаварыць! Дзеці зараз настолькі «прасунутыя» — з гаджэтамі, што патрэбна кожнае слова сваё кантраляваць, фільтраваць. Ты працуеш цяпер з такой аўдыторыяй! Я не магу зразумець, чым выкліканы такі энтузіязм гэтай намесьніцы дырэктара па выхаваўчай працы.

Людміла Высоцкая зазначыла, што гэтая яе ўласная пазыцыя, а крыху пазьней будзе апублікаваны афіцыйны камэнтар намесьніцы міністра адукацыі па ідэалягічнай працы Раісы Сідарэнкі.

Как «задрыпанный» БРСМ подставил Лукашенко

Минобразования отошло от «шока»: по ролику о «загоне в БРСМ» расследования не будет

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)