Мінабароны паставіла помнік на магіле Аляксандра Коржыча
Зрабіць гэта абяцаў маці загінулага салдата асабіста міністар абароны Андрэй Раўкоў, пiша Радыё Свабода.
Фота Сяргея Канапляніка
Пра тое, што Міністэрства абароны паставіла помнік на магіле Аляксандра Коржыча, Свабодзе паведаміла маці загінулага Сьвятлана. Першапачаткова помнік зьбіраліся паставіць да дня нараджэньня Аляксандра 15 красавіка, аднак зрабіць гэта атрымалася толькі незадоўга да Радаўніцы.
— Паставілі помнік, засталося яшчэ крыху добраўпарадкаваць там, плітку пакласьці, але помнік ужо стаіць, — расказала Сьвятлана Коржыч. — Хадзілі ўчора з ваенкомам на могілкі, глядзелі, што яшчэ трэба зрабіць. У ваенкамаце кажуць, што грошай больш няма ў іх. Калі так, то я сама дараблю. Дзякуй і на гэтым.
Сьвятлана ня ведае, колькі дакладна грошай Мінабароны пералічыла на помнік. Жанчына кажа, што падобны помнік у Пінску можа каштаваць каля 10 тысяч рублёў. Раней на магіле Аляксандра стаяў драўляны крыж, пастаўлены падчас пахаваньня.
— Мне падабаецца, добры помнік, — дадае Сьвятлана Коржыч. — Адзінае, што пасьля сьвятары адмаўляліся асьвяціць яго. Мы пайшлі прасіць разам зь сястрой Сашы. Спачатку адзін не захацеў, потым яшчэ адзін. Ды яшчэ нам у рукі ўсунуў картку з малітвай за суіцыднікаў. Вельмі крыўдна было... У выніку знайшоўся яшчэ адзін сьвятар, малады. Ён асьвяціў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное