Мілінкевіч удзельнічае ў інаўгурацыі прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага
У Варшаве старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і яго жонка Іна Кулей – кіраўнік Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» – на афіцыйнае запрашэнне польскага боку бяруць удзел ва ўрачыстай інаўгурацыі прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
Як паведамляе прэс-служба палітыка, пачатак інаўгурацыі запланаваны на 10-ую гадзіну, калі Браніслаў Камароўскі складзе прысягу перад Нацыянальным Сходам Польшчы. А 12-ай гадзіне прыведзены да прысягі прэзідэнт прыме ўдзел ў Святой Імшы, якая адбудзецца ў Кафедральным Касцёле Варшавы.
Пазней, а 16-ай гадзіне, адбудзецца вітанне прэзідэнцкай пары ў Бельведэрскім Палацы, бо менавіта там на працягу некалькі месяцаў, у сувязі з рамонтам у Прэзідэнцкім Палацы, будзе знаходзіцца Сядзіба польскага прэзідэнта.
У інаўгурацыі таксама бяруць удзел старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк, былыя прэзідэнты Польшчы Лех Валенса і Аляксандр Квасьнеўскі ды шэраг высокіх замежных гасцей.
У часе візіту ў Польшчу Аляксандр Мілінкевіч правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное